Ваенная прысяга

Вае́нная прыся́га — урачыстае абяцанне (клятва), якое дае кожны ваеннаслужачы (рэзервіст) у час уступлення ў рады УС, іншых войск і фарміраванняў.

У Беларусі

Сучасная вайсковая прысяга

Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь (прозвішча, імя, імя па бацьку), урачыста клянуся быць адданым свайму народу, свята выконваць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, выконваць патрабаванні вайсковых статутаў і загады камандзіраў і начальнікаў. Клянуся дастойна выконваць воінскі абавязак, мужна і самааддана бараніць незалежнасьць, тэрытарыяльную цэласнасць і канстытуцыйны лад Рэспублікі Беларусь.

Прысяга БЗВ

8 верасня 1992 года, падчас першага святкавання Дня беларускай вайсковай славы, па ўсёй краіне – у Мінску, Гродне, Брэсце і іншых гарадах – прайшла масавая акцыя прыняцця прысягі на вернасць Беларусі вайскоўцаў і вайскоўцаў запасу. На сталічнай плошчы Незалежнасці, стоячы ў форме перад вялікай грамадой людзей, прынялі прысягу 15 афіцэраў-актывістаў БЗВ. На працягу года 12 з іх былі звольнены з войска, потым чарга дайшла і да іншых.

Я, грамадзянін Беларусі, паступаючы на вайсковую службу, прысягаю на вернасць Рэспубліцы Беларусь і яе Народу. Калі ж я парушу, прынятую мной вайсковую прысягу, то гатоў несці адказнасць, устаноўленую законамі Рэспублікі Беларусь.

Прысяга БКА

Я, жаўнер Беларускай Краёвай Абароны, прысягаю на Ўсемагутнага Бога і жаўнерскі гонар, што буду верна служыць свайму беларускаму народу, сумленна і прыкладна выконваць усе загады сваіх камандзіраў і начальнікаў.

Я прысягаю, што не выпушчу з рук зброі да тых пор, пакуль ня будзе ўстаноўлены поўны спакой і бясьпека ў нашых сёлах і гарадох, пакуль ня будзе зьнішчаны на нашай зямлі апошні вораг беларускага народу.

Я прысягаю, што хутчэй аддам сваё жыцьцё, чымся дапушчу, каб мая жонка і дзеці, бацькі і сёстры і ўвесь беларускі народ зноў цярпелі бальшавіцкі зьдзек і няволю.

Калі-ж з сваей слабасьці ці злога намеру я парушу гэту прысягу, то няхай пакарае мяне Бог ганебнай сьмерцю здрадніка свайго народу і бацькаўшчыны.

Прысяга партызанаў

Я, грамадзянін Саюза Совецкіх Сацыялістычных Рэспублік, верны сын гераічнага беларускага народа, прысягаю, што не пашкадую ні сіл, ні самога жыцця для справы вызвалення майго народа ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і катаў і не складу зброі да таго часу, пакуль родная беларуская зямля не будзе ачышчана ад нямецка-фашысцкай погані.

Я клянуся строга і няўхільна выконваць загады сваіх камандзіраў і начальнікаў, строга захоўваць воінскую дысцыпліну і берагчы ваенную тайну.

Я клянуся, за спаленыя гарады і вёскі, за кроў і смерць нашых жонак і дзяцей, бацькоў і мацярэй, за гвалты і здзекі над маім народам, жорстка помсціць ворагу і безупынна, не спыняючыся ні перад чым, заўсёды і ўсюды смела, рашуча, дзёрзка і бязлітасна знішчаць нямецкіх акупантаў.

Я клянуся ўсімі шляхамі і сродкамі актыўна дапамагаць Чырвонай Арміі паўсямесна знішчаць фашысцкіх катаў і тым самым садзейнічаць хутчэйшаму і канчатковаму разгрому крывавага фашызма.

Я клянуся, што хутчэй загіну ў жорсткім баю з ворагам, чым аддам сябе, сваю сям’ю і беларускі народ у рабства крываваму фашызму.

Словы маёй свяшчэннай клятвы, сказанай перад маімі таварышамі партызанамі, я замацоўваю ўласнаручным подпісам, — і ад гэтай клятвы не адступлю ніколі.

Калі-ж па сваёй слабасці, трусасці або па злой волі я парушу сваю прысягу і здраджу інтарэсам народа, няхай памру я ганебнай смерцю ад рук сваіх таварышаў.

Крыніцы

  • Ваенная Энцыклапедыя Беларусі / Осіпаў В.Ц., Лянькевіч Р.Ч., Бажэнаў Ю.В. і інш.— Мн.: "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", 2010. — 1132 с.. С. 796
  • Прысяга БКА
  • Прысяга БЗВ Архівавана 28 верасня 2020.
  • Прысяга Беларусі Архівавана 10 снежня 2019.
  • Прысяга партызана
⛭
Структура Узброеных сіл
Камандаванне
Віды Узброеных сіл
Роды войскаў
Аператыўныя камандаванні
Прававое становішча
Прававыя акты і дакументы
  • Закон аб абароне
  • Закон аб дзяржаўнай таямніцы
  • Закон аб воінскім абавязку і воінскай службе
  • Закон аб статусе ваеннаслужачых
  • Ваенная дактрына
  • Ваенны бюджэт
    Воінскія статуты: Унутранай службы
  • Гарнізоннай і каравульнай службы
  • Страявы
  • Дысцыплінарны
  • Баявы
  • Ваеннае становішча
Ваенная служба
Атрыбуты ваеннай службы
Воінскі абавязак
Сімволіка
  • Эмблема Узброеных Сіл
  • Спіс эмблем Узброеных Сіл
  • Сцяг Узброеных Сіл
  • Сцягі Узброеных Сіл
    Знакі адрознення па фармаваннях
  • Знакі адрознення па падраздзяленнях
Воінскія часці і фармаванні
Ваенныя навучальныя ўстановы
Воінскія часці і падраздзяленні
Заходняга аператыўнага камандвання
Воінскія часці і падраздзяленні
Цэнтральнага падпарадкавання
Воінскія часці і падраздзяленні
Паўночна-заходняга
аператыўнага камандвання
Сілы спецыяльных аперацый
Спецыяльныя войскі
У складзе
Міністэрства ўнутраных спраў
У складзе
міжнародных ваенных арганізацый
Ваенныя медыцынскія ўстановы
  • 432-гі Галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр
  • 1134-ы ваенны медыцынскі цэнтр
  • 592-гі ваенны медыцынскі цэнтр
  • 290-ы ваенны медыцынскі цэнтр
  • 348-ы стаматалагічны цэнтр
  • 80-я цэнтральная ваенная судова-медыцынская лабараторыя
  • Цэнтральная ваенна-медыцынская камісія
  • 23-ці санітарна-эпідэміялагічны цэнтр
  • Лепельскі ваенны санаторый
  • 2335-я база захоўвання медыцынскай тэхнікі і маёмасці
Расфарміраваныя
воінскія часці Беларусі
  • 62-я зенітная ракетная брыгада
  • 36-ы асобны радыётэхнічны батальён
  • 189-ы пантонна-маставы полк
  • 50-я база захоўвання ўзбраення і тэхнікі
  • 302-я зенітна-ракетная брыгада
  • 181-я верталётная баявая база
  • 22-я ракетная брыгада
  • 502-і супрацьтанкавы артылерыйскі полк
  • 34-я база захоўвання ўзбраення і тэхнікі
  • 37-я база захоўвання ўзбраення і тэхнікі
  • 927-я знішчальная авіябаза
  • 116-я бамбардзіровачна-разведвальная авіябаза
  • 206-я штурмавая авіябаза
  • 276-я верталётная баявая база
  • 65-я транспартна-баявая авіабаза
  • 427-ы рэактыўны артылерыйскі полк